Завочна будуць судзіць 24-гадовую ўраджэнку Жлобіна

Следчы камітэт распачаў спецвытворчасць у дачыненні да Аліны Галінскай — яе збіраюцца судзіць завочна.

06.05.2024 / 15:23

24-гадовай дзяўчыне інкрымінаваная ч. 1 арт. 130 КК (Распальванне варожасці). Яе запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ў Жлобінскі раённы аддзел СК.

Аліну Галінскую затрымлівалі ў красавіку 2023-га года падчас масавага «хапуну» на Гомельшчыне. На відэа яна казала, што некалі была падпісаная на «экстрэмісцкія» каналы і пакідала там каментары, піша «Вясна».

Nashaniva.com