«Здраднік і падлюга». Дарадца прэзідэнта Польшчы — пра суддзю Шміта, які збег у Беларусь

Станіслаў Жарын жорстка выказаўся пра суддзю, які запытаў палітычнага прытулку ў Беларусі.

06.05.2024 / 15:13

Станіслаў Жарын. Скрыншот відэа в X

Дарадца прэзідэнта Польшчы Станіслаў Жарын мяркуе, што суддзя Томаш Шміт, які запытаў у Беларусі палітычны прытулак, стане зоркай прапаганды.

«Яго будуць прадстаўляць як чалавека з унутраных заходніх структур, які давярае хлусні расійскай і беларускай прапаганды. Такім чынам ён далучыўся да гібрыднай вайны супраць Польшчы. Гэта здрада Рэспубліцы Польшча», — напісаў Жарын у X.

Былы намеснік каардынатара польскіх спецслужбаў не ведае, ад чаго бяжыць Шміт.

«Раней падобныя дзеянні ў Польшчы здзяйснялі тыя, хто баяўся адказнасці за свае дзеянні. Ніхто ў здаровым розуме не ўцячэ ў Беларусь, каб стаць марыянеткай у руках Пуціна і Лукашэнкі», — адзначыў Жарын.

Ён назваў Шміта падлюкай і здраднікам.

@nashanivanews Польскі суддзя папрасіў абароны ў беларускіх уладаў #польша #судья #беларусь #беларускаямова #нашаніва #лукашенко #кгб #минск ♬ Sun - Adrian Berenguer

Польскі суддзя папрасіў абароны ў беларускіх уладаў

Што за суддзя, які збег з Польшчы да Лукашэнкі? Томаш Шміт датычны да зліву кампрамату на калег

«Абсалютна шакуючы выпадак». Кіраўнік МЗС Польшчы пракаментаваў намер польскага суддзі прасіць палітычны прытулак у Беларусі

Nashaniva.com