Мядзведзеў паабяцаў ядзерны ўдар па еўрапейскіх сталіцах у выпадку адпраўкі войскаў ва Украіну
«Наступіць сусветная катастрофа», — палохае Дзмітрый Мядзведзеў.
06.05.2024 / 13:27
Дзмітрый Мядзведзеў. Фота: Ekaterina Shtukina / Sputnik / AP
Расія адкажа на адпраўку заходніх войскаў ва Украіну ядзерным ударам па Вашынгтоне, Парыжы і Лондане, заявіў намеснік старшыні Рады бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў.
«Адпраўка сваіх войскаў на тэрыторыю б. Украіны пацягне прамое ўступленне іх краін у вайну, на якое нам давядзецца адказваць. І, на жаль, не на тэрыторыі б. Украіны. <…> Наступіць сусветная катастрофа», — напісаў Мядзведзеў у тэлеграм-канале.
Раней Мінабароны РФ абвясціла аб пачатку «бліжэйшым часам» вучэнняў, у рамках якіх будзе адпрацавана прымяненне нестратэгічнай ядзернай зброі. У іх возьмуць удзел ракетныя злучэнні Паўднёвай вайсковай акругі, авіяцыя і сілы ваенна-марскога флоту.
Мінабароны РФ анансавала вучэнні, падчас якіх будзе адпрацавана прымяненне тактычнай ядзернай зброі
Крэмль патлумачыў рашэнне аб вучэннях ядзерных сіл ля мяжы з Украінай
ЗША будуць адказваць за абарону Польшчы, Германія — Літвы, Канада — Латвіі. Стаў вядомы план НАТА