Сі Цзіньпін прыляцеў у Парыж
Гэта першая паездка кітайскага лідара ў краіну Еўрасаюза за апошнія пяць гадоў.
05.05.2024 / 18:50
Фота: AP Photo/Michel Euler, Pool
Старшыня КНР Сі Цзіньпін разам з жонкай прыбыў у Парыж з афіцыйным візітам, паведамляюць французскія СМІ.
«Падчас візіту я правяду паглыблены абмен думкамі з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам аб развіцці адносін Кітай — Францыя і Кітай — ЕС у новай сітуацыі, а таксама аб існых важных міжнародных і рэгіянальных праблемах», — заявіў раней Сі Цзіньпін.
Візіт прымеркаваны да 60-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі. Кітайскі лідар правядзе ў Францыі два дні. У яго запланаваныя сумесныя перамовы з Макронам і кіраўніком Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен.
Раней паведамлялася, што Макрон паспрабуе пераканаць кітайскага лідара зменшыць гандлёвы дысбаланс і паўплываць на Маскву ў сувязі з канфліктам ва Украіне.
Макрон зноў загаварыў пра адпраўку войскаў ва Украіну
Сі Цзіньпін упершыню за пяць гадоў адпраўляецца ў турнэ па еўрапейскіх краінах
Макрон: Еўропе пагражае гібель, ёй трэба будзе прыняць важныя рашэнні