У Расіі аб'явілі ў вышук Зяленскага і Парашэнку

Расійскае МУС аб'явіла ў вышук прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, заўважыла РБК.

04.05.2024 / 15:44

Прозвішча Зяленскага прысутнічае ў адпаведнай базе ведамства, але паводле якога артыкула Крымінальнага кодэкса прэзідэнта Украіны шукаюць, у ёй не пазначаецца. 

Кампанію Зяленскаму ў базе расійскага МУС склаў былы прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка. Гэтыя палітыкі, хоць паміж сабой звычайна не ладзяць, для Масквы аднолькавыя. 

Зяленскі пра саміт у Швейцарыі: Запрошаныя кіраўнікі дзяржаў з усіх кантынентаў

Зяленскі: Ваенная дапамога ЗША ўжо пачала паступаць

Зяленскі: Сусветная большасць павінна прымусіць Расію да міру, шлях можа пачацца ў чэрвені 

Nashaniva.com