У тыктоку вірусіцца хіт 80-х — вы дакладна яго ведаеце
У тыктоку дзіўны трэнд — людзі масава ствараюць ролікі пад песню Pedro італьянкі Рафаэлы Кара. Трэк 1980 года завірусіўся з нечаканым суправаджэннем.
03.05.2024 / 15:02
Самы часты герой новых вірусных відэа. Крыніца: Tiktok
Ідэя трэнду простая: у роліках пад рэмікс песні Pedro паказваюць круглыя відэа з жывёламі, якія танчаць пад трэк. Самыя папулярныя відэа такога кшталту з'явіліся ў красавіку і налічваюць мільёны праглядаў, а то і дзясяткі мільёнаў.
Трэнд распачаўся з відэа, на якім танцаваў маленькі янот Джынджэр. Ролік выйшаў яшчэ ў верасні 2023-га, а ў 2024-м на відэа наклалі новую музыку — рэмікс на песню Pedro. І трэнд паляцеў у народ, на сёння пад гэтую версію песні створана больш за два мільёны відэа.
Тыктокеры здымаюць ролікі з рознымі жывёламі, але больш за ўсё вірусяцца відэа з янотамі:
Адзін з такіх янотаў нядаўна атрымаў сваю хвіліну славы ў пражскім начным клубе:
Але ж не ва ўсіх ёсць магчымасць зняць ролік з янотам, і таму ў трэндавых роліках можна пабачыць і іншых жывёл. Самае простае — зняць хатняга гадаванца:
Ёсць і больш арыгінальныя варыянты:
Хіт Рафаэлы Кары прысвечаны хлопцу Педра, які жыве ў горадзе Санта-Фэ. Гераіня песні сустракае яго, калі прыязджае ў горад, і Педра прапаноўвае ёй быць яе гідам у Санта-Фэ. Горад яна так і не ўбачыць, але ж застанецца задаволеная паездкай. Гэта вельмі рытмічная і завадная песня, то і не дзіва, што яе рэмікс даў нараджэнне новаму трэнду.
Да беларускіх сацсетак тэндэнцыя таксама дайшла. Вось адзін з твітаў на гэтую тэму:
Чытайце таксама:
Салат з яблыкамі і курыцай — рэцэпт
Што за блогер-мільённік Loony, які абражае беларускамоўных у сваіх відэа?