«Ляцеў бясшумна і круціўся». У небе над Беларуссю заўважылі НЛА

Выявілася, што таямніцы ў гэтым няма.

03.05.2024 / 13:02

Фота: твітар «Блізкі космас»

Увечары 2 мая жыхары Беларусі заўважылі ў небе дзіўны аб'ект, які свяціўся. Ён ляцеў хутка і бясшумна, а ў нейкі момант стаў круціцца.

Людзі выйшлі на вуліцу, каб паглядзець на паўночнае ззянне, якое павінна было ўтварыцца з-за магутнай магнітнай буры. Аднак убачылі яшчэ больш незвычайную з'яву, паведамляе Newgrodno.

UPD

В попытках поймать сегодня полярное сияние наснимали что-то непонятное.
«Летело над Минском с юга, юго-востока на север, северо-запад медленно…», пишет очевидец.

«Я когда делала эту фотку, видела справа как будто звезда падала. Было очень быстро. Барановичи. Время 22:18… pic.twitter.com/JGqzfCLPLc

— Блізкі космас. (@nadvorie) May 2, 2024

Відэа: твітар «Блізкі космас»

НЛА, які свяціўся, бачылі не толькі над Мінскам, Гроднам і Баранавічамі, але і ў іншых краінах. Як аказалася, паходжанне ў аб'екта зямное. Гэта ступені ракеты Falcon 9, якую запусцілі для вываду на арбіту некалькіх спадарожнікаў.

Загадкавая ўспышка ў небе над Гомелем і Кіевам: NASA заяўляе, што гэта не мог быць спадарожнік

Агні, якія бачныя над Беларуссю гэтыя дні, не дроны і не НЛА, а парад планет

Парэшткі «прышэльцаў», паказаныя ў Мексіцы, аказаліся містыфікацыяй

Nashaniva.com