Прапагандыстка Лебедзева: Апанентаў трэба знішчаць. Сінія дупы павінны падацца ім проста казкай
Вядучая БТ Ксенія Лебедзева заклікала не шкадаваць прыхільнікаў перамен.
03.05.2024 / 10:34
Лебедзева выступае за радыкалізм. Скрын стрыму Азаронка
«Сёння я за радыкалізм у нашай краіне. Я за тое, каб быць радыкальнымі ў дачыненні да нашых апанентаў.
Таму што яны нас шкадаваць не будуць. І тыя падзеі, якія былі ў 2020 годзе, калі нешта адбудзецца, павінны ім проста падацца казкай. Іх трэба знішчаць.
І гэта не таму, што мы такія бязлітасныя, агрэсіўныя, а таму, што нам трэба абараняць сваё», — заявіла Лебедзева на стрыме ў Азаронка.
«Сінія дупы павінны падацца ім проста казкай. (…) Тую сілу, якую тады ў 2020 годзе прымяняў наш сілавы блок, — ён рабіў правільна, але рабіў мала, трэба было мацней, так, каб з галавы выбівалася гэта дурасць», — выказалася яна.
У цэнтры Мінска прайшла вечарына «Данбас у нашым сэрцы» ФОТЫ