Расійскія вайскоўцы зайшлі на базу ЗША ў Нігеры
Сітуацыя не вельмі добрая, але ў кароткатэрміновай перспектыве кіраваная.
03.05.2024 / 08:33
Мясцовыя жыхары вітаюць расійскіх вайскоўцаў у сталіцы краіны Ніамеі ў жніўні 2023 года. Фота: Sam Mednick / AP
Расійскія вайскоўцы ў колькасці 60 чалавек размясціліся на авіябазе 101 у Нігеры, дзе знаходзяцца войскі ЗША. Інфармацыю аб гэтым пацвердзіў тэлеканал CNN, піша «Настоящее время»
Па даных СМІ, расіяне выкарыстоўваюць асобны ангар на тэрыторыі авіябазы. «Сітуацыя не вельмі добрая, але ў кароткатэрміновай перспектыве кіраваная», — сказаў у размове са СМІ неназваны амерыканскі чыноўнік.
Паводле яго слоў, улады Нігера апавясцілі адміністрацыю ЗША аб прыбыцці расіян у Нігер, а амерыканскі бок у адказ даў зразумець, што вайскоўцы ЗША не могуць знаходзіцца на базе з расійскімі. Ён зазначыў, што ўлады Нігера ўспрынялі гэта «не вельмі добра».
Авіябаза ЗША размешчана ў горадзе Агадэс (прыкладна за 920 км ад сталіцы) і выкарыстоўваецца ў тым ліку для пілатуемых і беспілотных палётаў.
У сакавіку 2024 урад Нігера аб'явіў аб разрыве пагаднення аб ваенным супрацоўніцтве з ЗША. У красавіку ў краіну прыбыла сотня расійскіх вайсковых інструктараў.
Заходнія СМІ высветлілі, хто цяпер кіруе спадчынай Прыгожына ў Афрыцы
Што рухае пераваротамі ў Заходняй Афрыцы?
Ці здольная ECOWAS задушыць прарасійскую хунту Нігера? Аналізуем