Ціханоўская наведае Мальту

Святлана Ціханоўская наведае Мальту па запрашэнні міністра замежных спраў Яна Борга.

02.05.2024 / 10:55

Святлана Ціханоўская. Фота: ОСЦ

«Мы абмяркуем удзел Лукашэнкі ў вайне, намаганні АБСЕ па вызваленні палітычных зняволеных і супрацоўніцтва з Еўразвязам», — напісала Ціханоўская.

Ціханоўская таксама плануе сустрэцца з прэзідэнтам Мальты Мірыям Спітэры Дэбона, кіраўніком парламента Анджэла Фаруджа і старшынёй Еўрапарламента Рабертай Метсолай.

Ціханоўская заклікала ўладальнікаў гуманітарных ДНЖ не ездзіць у Беларусь

Ціханоўская: Сяргея ўвесь гэты час трымаюць у адзіночнай камеры

Як змяніўся вобраз Ціханоўскай за 2020—2024 і як яна глядзіцца побач з іншымі лідаркамі ШМАТ ФОТА

Nashaniva.com