Прыватныя ЖКГ прыкрыюць?

Відэа

Каму перайшлі дарогу таварыствы ўласнікаў?

22.01.2010 / 12:53

Указ прэзідэнта прадугледжвае перавод сістэмы ЖКГ на прафесійныя рэйкі. Аднак ён можа зліквідаваць прыватную ініцыятыву ў гэтай сферы – сюжэт праграмы «Сальда» тэлеканала Белсат.

У выніку падпісання Лукашэнкам указа «Аб упарадкаванні дзейнасці таварыстваў уласнікаў і арганізацый забудоўшчыкаў і ўнясенні дапаўненняў і зменаў ва ўказ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 студзеня 2008 года № 43» можа знікнуць сэнс існавання такой формы кіравання сумесным домаўладаннем, як таварыства ўласнікаў. Указ прадугледжвае магчымасць мясцовых органаў улады блакаваць рашэнні агульнага сходу ТУ, ініцыяваць выбары старшыні ці здымаць з пасадаў дзейснае кіраўніцтва.

Каму перайшлі дарогу таварыствы ўласнікаў, якія рэформы патрэбныя прыватным кампаніям сістэмы ЖКГ і што думае старшынька ТУ Ірына Плаўская пра праект прэзідэнцкага ўказа — пра гэта ў сюжэце эканамічнай праграмы «Сальда» тэлеканала Белсат.

Падрабязнасці — у відэа: