У Беларусі зарэгістравалі таварны знак Made in Belarus
Яго будуць выкарыстоўваць на міжнародных выставах.
01.05.2024 / 10:44
Праваўладальнікам таварнага знака Made in Belarus стала выставачнае прадпрыемства «Белінтэрэкспа» Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.
Знак Made in Belarus уяўляе сабой графічную кампазіцыю ў выглядзе выявы пяцікутніка, унутры якога размешчаны стылізаваныя фігуркі пяці чалавек з паднятымі рукамі, размешчанага злева ад слоўнага элемента, у якім літара А выкананая ў адрозным ад іншых стылі.
Таварны знак збіраюцца выкарыстоўваюць на выставах нехарчовай прадукцыі.
«Белінтэрэкспа» з'яўляецца першай арганізацыяй, якая атрымала права на выкарыстанне комплекснага таварнага знака.
З 1 мая ў Беларусі даражэюць цыгарэты
У Мінску ёсць прадуктовая крама-музей: яна сама паказвае, якія цэны тут былі 10 гадоў таму
Цэны на прадукты ў школьных сталовых Беларусі будуць лічыць па-новаму