7 траўня абвесцяць пераможцу прэміі Анемпадыстава

Беларускі ПЭН разам з тэлеканалам «Белсат» і Музеем Вольнай Беларусі запрашаюць на цырымонію ўзнагароджання пераможцы прэміі Анемпадыстава за найлепшую кніжную вокладку, піша Budzma.org.

30.04.2024 / 17:23

Прэмія заснаваная ў 2019 годзе ў памяць пра чалавека многіх талентаў — мастака, паэта, фатографа, дызайнера, публіцыста, культуролага Міхала Анемпадыстава, які пайшоў з жыцця шэсць гадоў таму.

Апошнім разам прэмія ўручалася ў 2022 годзе. Гэта быў першы год, калі прэмія праходзіла не ў Беларусі. Пераможцам тады стаў дызайнер Анатоль Лазар, які стварыў вокладку кнігі «(Не)расстраляныя» пра беларускіх культурных дзеячаў — ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.

Сёлета да фінальнага этапу прэміі дайшло 8 вокладак, абраных у кароткі спіс прафесійным журы:

Цырымонія адбудзецца 7 траўня а 18.00 ў Варшаве, у Музеі Вольнай Беларусі. Стане вядомае імя аўтара ці аўтаркі найлепшай вокладкі для кнігі, выдадзенай у 2022 годзе. Спецыяльны госць цырымоніі — Лявон Вольскі з песнямі на вершы Міхала Анемпадыстава.

Уваход вольны.

Выйшла кніга вершаў Міхала Анемпадыстава

Абвешчаны доўгі спіс прэміі Анемпадыстава за 2023 год

«Простыя словы» Міхала Анемпадыстава — песня нашых дваровых пратэстаў. Новае ВІДЭА на канале Андрэя Хадановіча

Анемпадыстаў: Шэры колер — самы прыгожы. А сцяг — бела-чырвона-белы

Nashaniva.com