Ілан Маск пабагацеў за тыдзень амаль на $40 млрд
Багацце мільярдэра Ілана Маска ў апошні тыдзень красавіка павялічылася на $37,3 млрд, што стала для яго найбуйнейшым штотыднёвым ростам з сакавіка 2022 года, паведамляе Bloomberg.
30.04.2024 / 09:57
Ілан Маск. Фота: Jordan Strauss / Invision / AP
Згодна Bloomberg, заснавальнік Space X, Tesla і ўладальнік X знаходзіцца на трэцім месцы па велічыні свайго багацця ($202 млрд) і амаль дагнаў уладальніка другога месца, заснавальніка Amazon Джэфа Безаса (у яго $203 млрд).
На першым месцы — кіраўнік LVMH Moet Hennessy Louis Vuitton Бернар Арно ($217 млрд).
Агенцтва Bloomberg звязвае паляпшэнне спраў бізнэсмена з поспехамі Tesla.
29 красавіка акцыі Tesla рэзка падаражэлі пасля паведамленняў аб тым, што кітайскія ўлады папярэдне адобрылі план па запуску ў КНР праграмнага забеспячэння для аўтапілота. Маск наведаў Кітай у нядзелю і заключыў пагадненне з кітайскім тэхналагічным гігантам Baidu.
Tesla таксама мае намер паскорыць пачатак вытворчасці больш бюджэтных электрамабіляў. Як чакаецца, што першыя з іх сыдуць з канвеера ў пачатку 2025 года, а, магчыма, і ўжо напрыканцы 2024-га, піша РБК.
Маск прыбыў з неабвешчаным візітам у Кітай
Ілан Маск анансаваў выхад рабатызаванага таксі Tesla