У чыгуначнікаў забралі льготы на праезд

Бясплатны праезд на чыгунцы як для дзеючых супрацоўнікаў, так і для чыгуначнікаў-пенсіянераў адменены.

29.04.2024 / 20:29

Дыспетчарскі цэнтр Беларускай чыгункі. Фота: Наша Ніва

Прычым, як стала вядома незалежнаму каналу супрацоўнікаў БЧ, пенсіянеры-чыгуначнікі цяпер абавязаныя вярнуць нават свае дзейныя гадавыя квіткі на бясплатны праезд.

Такога ніколі раней не было: нават пры Савецкім Саюзе чыгуначнікі мелі права на бясплатны праезд на цягніках. Але, як адзначыў Аляксандр Лукашэнка на Усебеларускім народным сходзе:»мы ніколі так добра не жылі». А раз так, то і льготы для чыгуначнікаў-пенсіянераў лішнія.

Nashaniva.com