Стала вядома, з-за чыйго даносу апынулася за кратамі 75-гадовая бабруйчанка

Праваабаронцы з Mayday Team выявілі ў базе зваротаў у КДБ, здабытай «Кіберпартызанамі», паведамленне ад 4 снежня 2021 года. У ім жыхар Масквы Сяргей Васільевіч Сауткін папрасіў чэкістаў «звярнуць увагу на парушэнне» жыхаркай Бабруйска Наталляй Таран «закона аб распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці».

29.04.2024 / 17:05

Падставай для даносу паслужылі нібыта каментары Наталлі Таран пад публікацыямі журналіста Аркадзя Бабчанкі:

«Яна перыядычна размяшчае свае водгукі адпаведнага супрацьзаконнага зместу на падрыўныя публікацыі Аркадзя Бабчанкі, у дачыненні да якога ў РФ распачаты крымінальны пераслед за тэрарыстычную дзейнасць», — заявіў Сауткін.

Сілавікі прыйшлі да Наталлі Таран праз некалькі дзён і затрымалі яе. На 74-гадовую (на той момант) жанчыну распачалі крымінальную справу — праўда, не за «распальванне варожасці», а за «паклёп на Аляксандра Лукашэнку» (арт. 367 КК РБ), «абразу Аляксандра Лукашэнкі» (арт. 368 КК РБ), і «абразу службовай асобы пры выкананні» (арт. 369 КК РБ).

Да суда Наталлю Таран пакінулі пад падпіскай аб нявыездзе. 8 жніўня 2022 года суд Бабруйскага раёна і горада Бабруйска прызнаў яе вінаватай па ўсіх артыкулах і прысудзіў жанчыну да 3 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі. Падрабязнасцяў справы няма — працэс праходзіў у закрытым рэжыме.

У лістападзе 2022 года Магілёўскі абласны суд прысуд пакінуў у сіле. Цяпер Наталля Таран адбывае свой тэрмін у Гомельскай калоніі № 4. Праваабарончай супольнасцю Беларусі яна прызнаная палітычнай зняволенай.

@nashanivanews «Кіберпартызаны» апублікавалі 40 000 даносаў ад беларусаў. Але ці ўсё гэта менавіта даносы? #беларусь #белорусы #милициябеларуси #кгб #нашаніва #новостибеларуси ♬ Stargazing (Slowed + Reverb) - Marcelo De Carvalho

Самыя пажылыя палітвязні — хто яны і за што іх арыштавалі

«Я не даносіў, мы ж сябруем». Як апраўдваюцца выкрытыя стукачы

Беларусы напісалі 40 тысяч даносаў? Не, гэта непраўдзівае сцверджанне

Супрацоўніца Цэнтральнага РУУС Мінска напісала данос на начальніка. А яго ўзялі і павысілі

«Лукашэнка і Шуневіч заслугоўваюць смяротнага пакарання». Пра што насамрэч пісала «Фрау А» ў КДБ?

Бондарава стукала ў КДБ на Вараніцу з «Белай Русі»

«Давыдзька, Эрнст і Ціханоўскі — гэта адзін чалавек у розных грымах». Дзіўныя даносы, якія дасылалі ў КДБ

Nashaniva.com