Эверэст ачысцяць ад смецця пры дапамозе дронаў
Улады Непала падключаць беспілотныя лятальныя апараты, каб прыбраць смецце са схілаў самай высокай у свеце гары Эверэст (іншая назва Джамалунгма). Дастаўляць смецце з вяршыні будуць у базавы лагер, дзе яго перапрацуюць, паведамляе газета The Himalayan Times.
29.04.2024 / 15:55
Фота: Thanarat Boonmee / vecteezy.com
Паводле інфармацыі выдання, выпрабаванні грузавых беспілотнікаў ужо пачаліся. Палёты беспілотнікаў, якія збіраюць смецце, каардынуюць з некалькімі ведамствамі, каб не перашкаджаць верталётам і іншай паветранай тэхніцы ў гэтай зоне.
Як удакладнілі прадстаўнікі ўладаў, для ачысткі схілаў плануюць выкарыстоўваць беспілотнікі DJI FlyCart 30 грузападымальнасцю да 30 кг.
За мінулы год у рэгіёне сабралі амаль 35 тон смецця з горных вяршыняў Гімалаяў. Сёлета, паводле папярэдняй ацэнкі, каля 10 тон смецця і як мінімум пяць целаў загінулых разлічваюць спусціць з Эверэста і пікаў Лхацзэ і Нупцзэ.
64-гадовая беларуска падняла БЧБ-сцяг над адной з найвышэйшых гор свету
Заснавальнік клінікі для жанчын збіраецца на Эверэст з яйцаклеткамі і сперматазоідамі беларусаў