На волю вышлі палітзняволеныя Леў Цяліпка і Раман Гваздзёлка

Палітвязні выйшлі напрыканцы красавіка. Іх асудзілі паводле ч. 2 арт. 293 КК (удзел у масавых беспарадках) за ўдзел у акцыях пратэсту ў Брэсце ў 2020 годзе, піша «Берасцейская вясна».

29.04.2024 / 13:21

Нагадаем, Рамана затрымалі 20 кастрычніка 2020 года. Яму прызначылі 4 гады калоніі. Тэрмін ён адбываў у магілёўскай калоніі № 15.

Леў спачатку знаходзіўся на волі пад падпіскай аб нявыездзе, але 22 сакавіка 2021 года яго затрымалі, калі ён пайшоў у Следчы камітэт.

Меру стрымання змянілі на ўтрыманне пад вартай. Хлопца асудзілі да 3,5 гадоў калоніі. Ён таксама ўтрымліваўся ў ПК-15.

Nashaniva.com