У Парыжы арыштавалі Жэрара Дэпард'ё

Французскага акцёра Жэрара Дэпард'ё затрымалі ў Парыжы з-за вылучаных супраць яго абвінавачванняў у сэксуальным гвалце, ён знаходзіцца ў паліцэйскім участку, паведамляе BFMTV. 

29.04.2024 / 12:24

Жэрар Дэпард'ё. Фота: Tristar Media / Getty Images

Акцёра абвінавачваюць у сэксуальным гвалце дзве жанчыны. Інцыдэнты, з іх слоў, адбыліся на здымках двух фільмаў: у 2014 годзе на здымачнай пляцоўцы «Маг і сіямцы» (Magicien et les Siamois, 2015) і ў 2021 годзе на здымках стужкі «зялёныя аканіцы» (Les Volets verts, 2022). Жэрар Дэпард'ё адхіляе абвінавачванні.

Адна з заяўніц паведаміла, што Дэпард'ё, седзячы ў калідоры, схапіў яе за ногі і «заціснуў яе паміж сцёгнамі», пасля чаго пачаў чапаць яе за інтымныя месцы і выказваць прапановы сэксуальнага характару. На дапамогу жанчыне прыйшлі іншыя ўдзельнікі здымачнай групы.

Акцёра прымусілі выбачацца, але нягледзячы на гэта, на працягу ўсяго наступнага працэсу здымак ён абражаў пацярпелую і называў яе «шлюхай».

У Францыі паказалі фільм з грубымі рэплікамі Жэрара Дэпард'ё. І ў краіне выбухнуў скандал

50 дзеячаў культуры Францыі і прэзідэнт Макрон заступіліся за Дэпард'ё, які абвінавачваецца ў сэксуальным гвалце

Справу супраць Дэпард'ё аб дамаганнях закрылі

Nashaniva.com