Найменей пяць чалавек затрымалі сілавікі ў Баранавічах за пратэсты 2020 года
Найменей пяцярых мужчын затрымалі сілавікі ў Баранавічах, вынікае з апублікаванага ГУБАЗіКам відэа.
29.04.2024 / 12:22
На відэа затрыманыя гавораць, што ўдзельнічалі ў акцыі пратэсту 9 жніўня 2020 года.
Паводле інфармацыі «Медыязоны», адзін з затрыманых — Пётр Зіневіч, які выйшаў на волю па амністыі летась.
У 2021 годзе Зіневіча асудзілі па паклёпе (артыкул 188 КК) і прыгаварылі да двух гадоў хіміі. У студзені 2023 года ён вызваліўся па амністыі.
Голас за кадрам пытаецца ў затрыманых, што яны рабілі 9 жніўня 2020 года. Пётр Зіневіч адказвае, што проста «ішоў праз плошчу».
Яшчэ аднаго затрыманага, паводле інфармацыі «Медыязоны», клічуць Зміцер Блашчаніца.
Сілавікі пішуць, што супраць затрыманых узбуджаны крымінальныя справы па артыкуле 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) і пагражаюць тэрмінам да пяці гадоў згодна з артыкулам.
У Баранавічах арыштавалі чорнага капача Аляксея Лопуха з «арсеналам зброі». Пры чым тут апазіцыя?
У Баранавічах па «народным» артыкуле сёння асудзілі адразу 17 чалавек
У Баранавічах за падзеі 2020 года затрымалі чатырох чалавек