Праваслаўныя святкуюць Вербную нядзелю пад узмоцненымі нарадамі міліцыі з аўтаматчыкамі

Сталічная міліцыя ўзмацніла міліцэйскія нарады ў час святкавання Вербнай нядзелі, паведаміў ГАУС Мінгарвыканкама.

28.04.2024 / 12:39

Месцы правядзення набажэнстваў, а таксама прылеглыя тэрыторыі, дзе чакаецца масавая колькасць людзей, будуць узятыя пад ахову. Павялічыцца шчыльнасць нарадаў міліцыі, якія нясуць службу. 

 

Фота: МУС

Вербная нядзеля — апошні перадвелікодны тыдзень Вялікага паста, яно адзначаецца ў гонар уваходу Гасподняга ў Іерусалім. Напярэдадні ў храмах асвячаюць вербы (яны замяняюць пальмавыя галінкі), якімі сустракалі Ісуса Хрыста ў Іерусаліме.

@nashaniva Вербная нядзеля ў Мінску прайшла пад нарадамі міліцыі #вербноевоскресенье #беларусь #беларусьновости #белорусы #беларусьновости #беларускаямова #нашаніва ♬ Suspense Thriller - Nitesail

Чатыры запар выходныя і два сярод тыдня. Як беларусы будуць адпачываць у маі

Беларусы прадаюць у інтэрнэце шалупінне цыбулі да Вялікадня. Колькі просяць?

Страшны Вялікдзень у Лунінцы: падрабязнасці неверагоднай і трагічнай гісторыі

Nashaniva.com