У Навагрудку адкрылі для наведвальнікаў старажытную крыпту ФОТА
Вось што там можна пабачыць.
28.04.2024 / 16:39
Крыпта пад касцёлам Святога Міхаіла Арханёла. Фота: фэйсбук-старонка святара Юрыя
Урачыстае адкрыццё крыпты Святога Дамініка і біскупа Віта пад касцёлам Святога Міхаіла Арханёла адбылося ў суботу 27 красавіка. Цяпер кожны наведвальнік Навагрудка можа пабываць у гэтым старажытным месцы і такім чынам дакрануцца да багатай гісторыі краю.
Крыпта пад касцёлам Святога Міхаіла Арханёла. Фота: фэйсбук-старонка святара Юрыя
Крыпта пад касцёлам Святога Міхаіла Арханёла. Фота: фэйсбук-старонка святара Юрыя
Крыптай у хрысціянстве называецца падземная частка храма, размешчаная звычайна пад алтаром, якая служыла для ганаровых пахаванняў.
Навагрудская крыпта знаходзіцца ў найстарэйшай частцы касцёла, дзе ёсць пахаванні айцоў дамініканцаў і сям’і фундатараў касцёла з роду Хадкевічаў.
Працы па падрыхтоўцы крыпты касцёла, яе ачышчэнні і прывядзенні да ладу доўжыліся тры гады.
Урачыстае адкрыццё крыпты. Фота: фэйсбук-старонка святара Юрыя
Адкрыццё крыпты для наведвальнікаў было прымеркавана да юбілею 400-годдзя касцёла Святога Арханёла Міхала, які адзначаецца сёлета. Урачыстасць узначаліў біскуп-намінат Уладзімір Гуляй.
Пры ўваходзе ў крыпту. Фота: фэйсбук-старонка святара Юрыя
У доўгім памяшканні, перакрытым цыліндрычным цагляным скляпеннем, маецца невялікая экспазіцыя, прысвечаная гісторыі горада і святыні. Пры ўваходзе наведвальнікаў сустракае скульптура Хрыста ў роздуме.
Павел Татарнікаў са сваёй працай. Фота: фэйсбук-старонка святара Юрыя
Экспазіцыя крыпты. Фота: фэйсбук-старонка святара Юрыя
Уздоўж сцен выстаўлены графічныя творы Паўла Татарнікава, якія рэканструююць арыгінальны выгляд старажытнага беларускага горада з розных ракурсаў.
Каштоўнае касцельнае начынне ў нішах крыпты. Фота: фэйсбук-старонка святара Юрыя
Ніша з трунамі Хадкевічаў. Фота: фэйсбук-старонка святара Юрыя
У вялікіх бакавых нішах, які раней служылі для пахаванняў, сёння за шклом выстаўлена каштоўнае касцёльнае начынне і абразы. У адной з нішаў — герб Хадкевічаў «Касцеша» і некалькі трунаў, у якіх сабраныя парэшткі фундатараў.
У дальнім канцы, перад алтаром крыпты, скульптура арханёла Міхаіла, які забівае змея, тытульнага святога храма і заступніка Навагрудка. Летась на касцельным падворку таксама паставілі 7-метровую калону са скульптурай святога.
У кафедральным касцёле ў Гродне аднавілі алтар
У Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстаўка шэдэўраў беларускай скульптуры ФОТА
У Наваградку паставілі калону са скульптурай святога заступніка горада
На беларускім Падляшшы ў Польшчы выяўлены ўнікальны іканастас