Сэндвічы з яечнай пастай — рэцэпт

Увесну да яечнай пасты прыдасца свежая зеляніна, якую многія вырошчваюць на падваконні.

28.04.2024 / 10:56

Фота: smakota.pl

Каб прыгатаваць адзін з магчымых (класічны) варыянт яечнай пасты, спатрэбіцца:

Як прыгатаваць пасту:

  1. Зварыце чатыры яйкі сярэдняга памеру ўкрутую. Пасля гатавання адразу заліце іх халоднай вадой і здыміце яечную шкарлупіну. Калі яйкі злёгку астынуць, можна нарэзаць іх нажом (або здрабніць іх відэльцам).
  2. Кавалачак любімага жоўтага сыру нацерці на буйной тарцы. Дадаць тры сталовыя лыжкі маянэзу добрага якасці, чайную лыжку гарчыцы, палову чайнай лыжкі солі і вялікую дробку перцу.
  3. Да яечнай пасты таксама дадайце сталовую лыжку смятаны 18%. Абярыце буйны марынаваны агурок ад лупіны і нарэжце невялікімі кубікамі. Усе складнікі старанна перамяшайце і пакаштуйце пасту. Калі трэба, дадайце трохі солі.
  4. Перад падачай упрыгожце пасту тонка нарэзанай зялёнай цыбуляй. Пасту пажадана не ставіць у халадзільнік, каб лепш захаваць яе смак. Вы можаце адразу выкласці яе на бутэрброды і атрымліваць асалоду.

Думаеце, што ўмееце чысціць яйкі правільна? Вось некалькі лайфхакаў, як спрасціць гэты працэс

«Хочаце эканомна расходаваць сямейны бюджэт — ежце, як елі нашы продкі». Так раіць выбітная кухарка, выпрабаваўшы ўсё на сабе

Як сабраць карысную ссабойку? Парады дыетолага

Nashaniva.com