У Лунінецкім раёне мужык патануў у лужыне. Ён быў не адзін

Тое самае здарылася ў Барысаве.

26.04.2024 / 16:54

Ілюстрацыйнае фота: Наша Ніва

У Лунінецкім раёне 34 гады мужык, пайшоў з дому п'яны, не вярнуўся. Сталі шукаць: знайшлі цела ў нізінцы, галавой уніз упаў, паведамляе міліцыя.

А не адзін — маем на ўвазе, што ён такі не адзін.

Тыдзень таму тое ж самае здарылася ў Барысаве: выпіўшы, чалавек 56 гадоў ішоў па вуліцы, упаў галавой уніз у лужыну і так і застаўся ляжаць. Ніхто побач не праходзіў, каб падняць.

Nashaniva.com