У Мінску раскрыта жорсткае забойства
Аператыўнікі кажуць, што такога нелагічнага і бязглуздага, але разам з тым жорсткага злачынства ў Мінску не было даўно.
21.01.2010 / 14:46
19-гадовы раней судзімы мінчанін затрыманы за забойства дзеля грошай для працягу свята.
Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязей ГУУС Мінгарвыканкама, злачынства было ўчынена 9 снежня мінулага года. У 1.30 у пад’ездзе дома №3 па вуліцы Русіянава ў Першамайскім раёне са шматлікімі пранікаючымі колата-рэзанымі раненнямі грудной клеткі і брушной поласці быў знойдзены труп 29-гадовага мужчыны, жыхара гэтага дома. Галоўнай разглядалася версія аб тым, што пацярпелы стаў выпадковай ахвярай невядомага злачынцы. Прычым, як падкрэслілі ва ўпраўленні крымінальнага вышуку ГУУС,
на месцы пацярпелага мог апынуцца любы іншы жыхар гэтага дома.
Выявіць падазронага дапамагла інфармацыя з забаўляльнай установы ў Першамайскім раёне. Вечарам напярэдадні забойства там адпачывалі два маладыя чалавекі, якія запомніліся наведвальнікам сваімі паводзінамі.
Цяпер ужо вядома, што, калі грошы закончыліся,
адзін з маладых людзей дастаў нож і, паабяцаўшы прыяцелю знайсці грошы, пайшоў. Ён накіраваўся ў адзін з найбліжэйшых шматкватэрных дамоў.
Трапіўшы ў пад’езд, зламыснік пазваніў у незнаёмую кватэру, наўздагад. Мужчыну, які яму адчыніў, сказаў, што раней тут жыў чалавек, які вінен грошы. Гаспадар не стаў доўга выслухоўваць непажаданага госця, а выштурхнуў яго, пры гэтым дзверы ўжо больш не адмыкаў.
Малады чалавек спусціўся паверхам ніжэй і, зноў жа наўздагад, пазваніў у дзверы наступнай кватэры.
Мужчыну, які адчыніў, пачаў расказваць тую ж гісторыю. Гаспадар кватэры спачатку выштурхнуў хлопца, але той пазваніў у дзверы зноў. Калі гаспадар кватэры вырашыў растлумачыць маладому чалавеку, што ён не мае рацыі,
зламыснік у адказ на рэзкія рэплікі дастаў нож і нанёс некалькі смяротных удараў.
Аператыўнікі кажуць, што такога нелагічнага і бязглуздага, але разам з тым жорсткага злачынства ў Мінску не было даўно.