Ціханоўская заклікала ўладальнікаў гуманітарных ДНЖ не ездзіць у Беларусь
Святлана Ціханоўская зрабіла заяву па выніках нядаўняга галасавання ў літоўскім Сейме адносна ўвядзення абмежаванняў для беларусаў — уладальнікаў літоўскага ДНЖ, на наведванне радзімы. Прапанаваныя папраўкі да законаў не атрымалі падтрымкі большасці дэпутатаў, але Ціханоўская, ухваляючы гэта, просіць беларусаў не расслабляцца і самім.
25.04.2024 / 16:36
Здымак ілюстрацыйны. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай
Святлана Ціханоўская падкрэслівае, што за такім вынікам галасавання стаіць вялікая праца яе каманды:
«Дзясяткі сустрэч, размоў і дыскусій — каб дабіцца большасці галасоў супраць паправак. Разам з літоўскімі партнёрамі і сябрамі мы знайшлі кампраміс — і пры гэтым адстаялі інтарэсы беларусаў. Я хачу падзякаваць усім дэпутатам, якія разумеюць, што Беларусь — гэта не Лукашэнка, а беларусы — не расіяне. Дзякуй усім, хто падтрымлівае еўрапейскі выбар беларусаў».
У той жа час яна нагадвае, што нават калі гэтых абмежаванняў не будзе, далёка не ўсім беларусам варта ездзіць у Беларусь, бо гэта тоіць у сабе розныя небяспекі.
«Памятайце пра небяспеку паездак у Беларусь, асабліва калі вы мелі досвед рэпрэсій. Не рызыкуйце сваёй свабодай. Калі вы — уладальнік гуманітарнага ДНЖ, калі ласка, устрымайцеся ад паездак у Беларусь. Гэта можа прывесці да анулявання вашых літоўскіх дакументаў», — папярэджвае дэмакратычная лідарка.
Літва прадоўжыла санкцыі супраць грамадзян Беларусі. Ёсць таксама новыя візавыя абмежаванні
Як змяніўся вобраз Ціханоўскай за 2020—2024 і як яна глядзіцца побач з іншымі лідаркамі ШМАТ ФОТА
Ціханоўская распавяла пра вынікі перамоў з прадстаўнікамі «Вялікай сямёркі»