У Расіі пракаментавалі заяву КДБ наконт літоўскай атакі баявымі дронамі па Мінску
У Расіі не засталася незаўважанай заява кіраўніка КДБ Івана Церцеля пра тое, што беларускія спецслужбы нібыта перадухілілі «напады баявых дронаў з тэрыторыі Літвы на абʼекты ў Мінску і прыгарадах». Там паабяцалі ўступіцца за Беларусь, але пры ўмове, што беларускія чэкісты не хлусяць.
25.04.2024 / 15:50
Ілюстрацыйны здымак
Дэпутат Дзярждумы РФ Канстанцін Затулін, відаць, не моцна паверыў Церцелю, бо ў гутарцы з выданнем «Говорит Москва» адразу адзначыў, што расійскім уладам «неабходна кансультацыя для ўдакладнення дэталяў інцыдэнту».
«Інфармацыя мае патрэбу ў тлумачэннях як з беларускага, так і з літоўскага боку. Не да канца зразумела, што здарылася з гэтымі дронамі, ці былі яны збітыя, ці знаходзяцца яны на тэрыторыі Беларусі. Ці можа Беларусь у выпадку неабходнасці прадэманстраваць іх рэшткі? Самае галоўнае — ці былі пры гэтым страты нейкія нанесены Беларусі. Ад гэтага будуць залежаць канчатковыя рашэнні«, — сказаў Затулін.
Пры гэтым ён дадаў, што Расія за Беларусь «вядома, заступіцца».
«Калі гаворка ідзе аб пагрозе для Беларусі, мы яе ўспрымаем як пагрозу Расійскай Федэрацыі», — сказаў ён.
Сёння старшыня КДБ Іван Церцель, выступаючы на УНС, заявіў, што КДБ перадухіліў удары літоўскіх баявых беспілотнікаў па Мінску. А таксама, паводле яго слоў, планаваліся тэракты ў Ашмянскім, Смаргонскім і Браслаўскім раёнах. У Літве заяву Церцеля назвалі трызненнем.
Церцель: Падлеткі па заданні ўкраінцаў зрабілі выбухоўку і хацелі падарваць Баранавіцкі РАУС
Лукашэнка прыгразіў палітычным эмігрантам пераследам іх родных у Беларусі
Якім памерам шрыфту друкуюць Лукашэнку даклад, каб ён бачыў літары ФОТАФАКТ