Дваіх беларусаў завочна асудзілі за ўдзел у мірных сходах
12 красавіка вынесены прысуд у дачыненні да 35-гадовага Яўгена Пруднікава і 31-гадовай Вольгі Пруднікавай — беларусаў, якіх завочна судзілі паводле «народнага» арт. 342 КК. Прысуд агучыла суддзя Вольга Царык, піша «Вясна».
25.04.2024 / 17:59
Доказамі па справе былі фотаздымкі з фэйсбука Вольгі Пруднікавай з Маршаў, паказанні сведкаў, якія нібыта пацвердзілі «факт наяўнасці першапачатковай дамоўленасці з абвінавачанамі на сумесны ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах у цэнтральнай частцы Мінска».
Таксама ў якасці доказаў выкарыстоўвалі даныя сотавых злучэнняў.
Такім чынам, Яўгена і Вольгу прызналі вінаватымі і асудзілі завочна да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Таксама вядома, што іх маёмасць вызваленая ад арышту, бо маёмасных спагнанняў ім не выставілі: шкода «Мінсктрансу» была цалкам кампенсаваная іншымі ўдзельнікамі мірных сходаў.
Вясковец з-пад Віцебска рэпоснуў фота Лукашэнкі ў «Аднакласніках». Яго асудзілі на год калоніі
Прадалі на аўкцыёне кватэру праваабаронца Лабковіча
Зняволенаму журналісту Дзянісу Івашыну забаранілі перадачы з вітамінамі