Якім памерам шрыфту друкуюць Лукашэнку даклад, каб ён бачыў літары ФОТАФАКТ

69-гадовы Аляксандр Лукашэнка ўпарта адмаўляецца насіць акуляры. Каб ён бачыў літары, памочнікі не шкадуюць паперы.

25.04.2024 / 12:52

Дзмітрый Балкунец зрабіў скрын відэа з пасяджэння УНС, дзе ў кадр трапіў тэкст, які чытаў Лукашэнка. 

«Прыкладна 30-ы кегель шрыфту», — напісаў Балкунец. 

Аляксандра Лукашэнка ўсяго некалькі разоў публічна паказвалі ў акулярах. Але, відаць, Лукашэнка мяркуе, што акуляры падкрэсліваюць яго амаль 70-гадовы ўзрост. 

Аляксандр Лукашэнка на нарадзе, прысвечанай кавіду, 2020 год

Лукашэнка заявіў, што батальёны з Віцебска перакінулі да заходняй мяжы 

Лукашэнка назваў кодавае слова, пасля якога ён сыдзе

Лукашэнка стане старшынёй УНС адначасова з прэзідэнцтвам. Намеснікам будзе Косінец

Nashaniva.com