«Крым, Львоў, Валынь — гэта Украіна». Сікорскі пракаментаваў закіды прапаганды, нібыта Польшча хоча анексаваць землі Украіны
Міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што расійскія прапагандысты спрабуюць справакаваць канфлікт паміж палякамі і ўкраінцамі, у тым ліку, распаўсюджваючы інфармацыю пра нібыта планы Польшчы анексаваць частку ўкраінскіх тэрыторый, піша «Еўрапейская праўда».
25.04.2024 / 12:29
Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі. Фота: Maxym Marusenko / NurPhoto via Getty Images
Захаванне ўсебаковай падтрымкі Еўрапейскім Саюзам незалежнасці Украіны, у тым ліку яе намаганні па членстве ў ЕС, будзе прыярытэтам еўрапейскай палітыкі ўрада, заявіў кіраўнік Радаслаў Сікорскі.
«Расія хлусіць пра нібыта планы Польшчы анексаваць частку Украіны. Данбас — гэта Украіна; Крым — гэта Украіна. Львоў, Валынь, былая Усходняя Галічына — гэта таксама Украіна. Таму паўтараю, каб і ў Крамлі пачулі: Львоў — гэта Украіна», — сказаў кіраўнік МЗС, выкарыстоўваючы ўкраінскае, а не польскае вымаўленне назвы Львова.
Ён падкрэсліў, што расійскія лідары і прапагандысты хочуць увесці палякаў у канфлікт з украінцамі.
Сікорскі зазначыў, што для павышэння эфектыўнасці сваіх дзеянняў Польшча далучылася да дэкларацыі краін G7 аб узаемных доўгатэрміновых абавязацельствах перад Украінай. Ён падкрэсліў, што як суседняя краіна, вайсковы, гуманітарны і энергетычны хаб, яна хоча разам фармаваць гэтыя абавязацельствы, а не назіраць збоку, пакуль гэта робяць іншыя.
Беларуская прапаганда і, у тым ліку, Аляксандр Лукашэнка таксама неаднаразова казалі пра нібыта планы Польшчы анексаваць тэрыторыі Украіны.
Сікорскі: Лукашэнка павінен даказаць самастойнасць, каб весці палітыку паміж Расіяй і Захадам
Туск: Спецслужбы Беларусі і Расіі актывізавалі спробы ўмяшання ў выбары ў Еўрапарламент
Шэнген для беларусаў: магчымыя варыянты, кошт пытання і гісторыі з жыцця