Лукашэнка заявіў, што батальёны з Віцебска перакінулі да заходняй мяжы
«І цяпер стаім лоб у лоб з НАТА», — сказаў ён у чацвер падчас УНС.
25.04.2024 / 12:18
Ілюстрацыйнае фота: агенцтва «Ваяр»
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што з-пад Віцебска да заходняй мяжы Беларусі былі перакінутыя некалькі батальёнаў.
«Мы з Віцебска перакінулі пару батальёнаў і стаім цяпер лоб у лоб з НАТА», — сказаў Лукашэнка на Усебеларускім народным сходзе ў чацвер.
Паводле яго слоў, гэтыя батальёны знаходзяцца ў поўнай аператыўнай гатоўнасці «з гатоўнасцю выхаду з месцаў дыслакацыі на працягу трох гадзін».
Лукашэнка стане старшынёй УНС адначасова з прэзідэнцтвам. Намеснікам будзе Косінец
«Ды ён усіх закалупаў!» Упершыню ў Лукашэнкі з'явіўся намеснік. Хто ён — Аляксандр Косінец?
Дэкарацыя замест новага цэнтра ўлады. Што стала ясна з першага дня працы УНС?
«Бацька ў іх круты». Хто ўдзельнічаў у святочным канцэрце для ўдзельнікаў УНС