Бабруйскі журналіст Дзяніс Носаў выйшаў на волю пасля «сутак»

Яго затрымалі 8 красавіка.

25.04.2024 / 07:29

Дзяніс Носаў. Фота: сацсеткі

Пасля 15 сутак адміністрацыйнага арышту выйшаў на волю журналіст рэгіянальнага выдання «Вечерний Бобруйск» Дзяніс Носаў, піша БАЖ.

Журналіста прыватнага бабруйскага выдання Дзяніса Носава затрымалі 8 красавіка. У праўладным тэлеграм-канале пазней з’явілася відэа з ім: журналіст распавядаў, што з 2020 года адпраўляў у тэлеграм сваім знаёмым «экстрэмісцкія матэрыялы», а таксама што пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне падпісаўся на «экстрэмісцкія каналы», каб быць у курсе падзей. Дзяніс таксама казаў, што за свае дзеянні «будзе адпраўлены ў ІЧУ».

15 красавіка стала вядома, што суд Бабруйскага раёна і г. Бабруйска прызначыў яму 15 сутак адміністрацыйнага арышту, прызнаўшы вінаватым у «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў» (паводле арт. 19.11 КаАП РБ). 23 красавіка стала вядома, што журналіст выйшаў на волю пасля адбыцця пакарання.

У калег журналіста тым часам ёсць перасцярогі, што ягоны тэлеграм-акаўнт і сацсеткі пад кантролем сілавікоў.

Дзяніса Носава затрымлівалі і арыштоўвалі на «суткі» ў 2020 і 2022 гадах.

Рэжысёр Гнёт просіць пісаць яму лісты ў сербскую турму

У Астраўцы за падпіскі судзілі расіяніна. У яго праверылі тэлефон у цягніку

У Гомелі мужчыну затрымалі за «цынічныя каментары» пра памерлага брэсцкага міліцыянта

Nashaniva.com