Байдэн падпісаў закон аб вайсковай дапамозе Украіне на $61 мільярд

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў законапраект аб выдзяленні 60,64 млрд даляраў на вайсковую дапамогу Украіне, паведаміла прэс-служба Белага дома.

24.04.2024 / 18:26

Джо Байдэн (справа) з Уладзімірам Зяленскім. Фота: AP

«Гэта добры дзень для Амерыкі, гэта добры дзень для еўрапейцаў, гэта добры дзень для ўсяго свету — і гэта мае важнае значэнне. Я падпісаў закон», — сказаў Джо Байдэн.

Таксама ён падпісаў законы аб выдзяленні вайсковай дапамогі Тайваню і Ізраілю.

Сенат ЗША прагаласаваў за выдзяленне дапамогі ў 61 мільярд даляраў Украіне

Байдэн запэўніў Зяленскага, што падпіша закон аб дапамозе Украіне адразу пасля яго ўхвалення Сенатам

Законапраект захавае тысячы і тысячы жыццяў — Зяленскі пракаментаваў рашэнне Палаты прадстаўнікоў ЗША

Nashaniva.com