Хто яна, дэлегатка УНС з самай арыгінальнай прычоскай? ФОТАФАКТ
Пільныя гледачы Усебеларускага народнага сходу звярнулі ўвагу на дэлегатку, якая прыйшла на паседжанне са стылёвай прычоскай.
24.04.2024 / 14:58
Наталля Глінская
Гэта 52-гадовая Наталля Глінская. Яна працуе дырэктаркай Маладзечанскай спецыяльнай школы-інтэрната. Апроч таго, з'яўляецца членам Савета Рэспублікі ад Маладзечанскага і Валожынскага раёнаў.
Тройчы была дэпутатам Маладзечанскага раённага савета дэпутатаў. Член партыі «Белая Русь».