Расійскаму акцёру Міхаілу Яфрэмаву адмовілі ва ўмоўна-датэрміновым вызваленні
У чэрвені 2020 года вядомы акцёр стаў удзельнікам рэзананснага ДТЗ, у выніку якога загінуў кур'ер.
24.04.2024 / 08:20
Прычына — акцёр парушыў рэжым у калоніі ў Белгарадскай вобласці, дзе адбывае пакаранне, піша Mash.
Некалькі месяцаў таму кіраўніцтва ВК-4 зацвердзіла прашэнне артыста аб умоўна-датэрміновым вызваленні — і ён пачаў падрыхтоўку да працэдуры. Але падчас праверкі ва ўстанове высветлілася: Яфрэмаў спазніўся на «абавязковае мерапрыемства» ў калоніі, з-за чаго атрымаў вымову. Таму прашэнне аб УДВ у Аляксееўскі раённы суд так і не адправілі.
Адвакат акцёра заявіў: ніякай унутранай камісіі не было, як і прашэнні ад яго кліента. Пры гэтым у судзе расказалі: прашэнне аб умоўна-датэрміновым павінна было прыйсці яшчэ ў сакавіку.
За краты Яфрэмаў патрапіў увосень 2020 года — за п'янае ДТЗ у самым цэнтры Масквы ў чэрвені, у выніку якога загінуў кіроўца-кур'ер Сяргей Захараў.
Акцёру Міхаілу Яфрэмаву ўхвалілі ўмоўна-датэрміновае вызваленне
Акцёр Міхаіл Яфрэмаў запісаў ВІДЭА з выбачэннямі: Я не ведаю, як далей жыць
Расійскі акцёр Міхаіл Яфрэмаў здзейсніў смяротнае ДТЗ, яму пагражае да 12 гадоў турмы