Скакун Максім Недасекаў пра Алімпіяду: Як беларусы паедуць у Парыж? Дзе будуць жыць? І на пратэсты нельга заплюшчваць вочы
Бронзавы прызёр Токіа-2021 расказаў, як праходзіць яго рэабілітацыя. Спартсмену зрабілі аперацыю, таму вялікая імавернасць, што ён прапусціць увесь летні сезон. На Алімпіяду ў Парыж ён не паедзе дакладна. Міжнародная федэрацыі лёгкай атлетыкі супраць удзелу беларусаў і расіянаў у Гульнях. Выказаў ён і меркаванне пра Алімпіяду.
22.04.2024 / 14:19
Фота: Максім Недасекаў. Sport5.by
«Бачу, што зараз ідзе дыскусія аб тым, як будуць беларусы выступаць на Алімпіядзе. Я стараюся гэтай тэмы не закранаць — бо мяне гэта не тычыцца. Тут і траўма, і ўвогуле стаўленне да беларускай лёгкай атлетыкі з боку ІААФ (Міжнародная федэрацыя лёгкай атлетыкі). За мінулы год нічога не змянілася.
А калі пафантазіраваць і ўявіць, што нашых туды дапусцяць у Парыж… Як яны туды паедуць? Якія будуць адносіны да іх? Дзе яны будуць жыць? У алімпійскай вёсцы? Усё гэта вельмі няпроста. Ды і сітуацыя ў Францыі выклікае пытанні. На пратэсты ж нельга заплюшчыць вочы…», — паразважаў лёгкаатлет.
Нагадаем, што беларусаў і расіянаў могуць дапусціць да Алімпіяды ў Парыжы ў нейтральным статусе і з адмаўленнем ад супрацоўніцтва з сілавымі структурамі. На гэты момант у Парыж заваявалі ліцэнзіі (адабраліся на Алімпіяду) 19 чалавек. У Токіа-2021 бралі ўдзел 108 беларускіх спартоўцаў. І гэта была самая мінімальная па ўдзеле Летняя Алімпіяда.
Макрон хоча абвясціць перамір'е ва Украіне на час Алімпіяды
Украіна патрабуе не дапускаць да Алімпіяды-2024 беларуску. У чым пытанне?