Буданаў: З мая Украіну чакае цяжкая сітуацыя, але Армагедона не будзе
Начальнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Кірыл Буданаў прагназуе, што ў сярэдзіне мая — пачатку чэрвеня Украіну чакае цяжкая сітуацыя, але без катастрафічных наступстваў, заявіў ён у інтэрв'ю Бі-бі-сі Украіна.
22.04.2024 / 12:04
Кірыл Буданаў. Фота: Украінская праўда
Начальнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны прагназуе, што ў сярэдзіне мая — пачатку чэрвеня Украіну чакае цяжкая сітуацыя, але без катастрафічных наступстваў, заявіў Кірыл Буданаў у інтэрв'ю Бі-бі-сі Украіна.
«Нас чакае досыць цяжкая, паводле нашай ацэнкі, сітуацыя ў найбліжэйшы час. Але яна не катастрафічная, гэта таксама трэба разумець. Армагедон не адбудзецца, як многія цяпер пачынаюць казаць. Але праблемы з сярэдзіны мая будуць».
Кіраўнік ГУР удакладніў, што яго прагноз тычыцца ў цэлым Украіны, а не толькі сітуацыі на фронце. З ягоных слоў, »расіяне будуць выкарыстоўваць комплексны падыход».
«Яны (расіяне) праводзяць комплексную аперацыю. Не будзем мы пра гэта з вамі доўга размаўляць, але гэта цяжкі перыяд будзе. Сярэдзіна мая, пачатак чэрвеня», — падкрэсліў Буданаў.
Часаў Яр. Чаму расіянам так важна захапіць гэты горад
Украіна плануе пачаць контрнаступ у 2025 годзе, калі «пратрымаецца» ў 2024 годзе
Зяленскі назваў прымітыўнымі ідэі Трампа аб здачы тэрыторый у абмен на спыненне вайны