Сілавікі затрымалі футбольнага фаната з Магілёва за «актыўны ўдзел у палітычным жыцці»
Па якім менавіта артыкуле затрыманы Лазароўскі і што з ім цяпер — невядома.
22.04.2024 / 11:44
Сілавікі затрымалі футбольнага фаната з Магілёва, відэа з ім апублікаваў праўладны тэлеграм-канал. Паводле «Медыязоны», гэта Віталь Лазароўскі.
На відэа затрыманы кажа, што заўзее за маскоўскі «Спартак» і магілёўскі «Днепр», і што затрыманы быў за «актыўны ўдзел у палітычным жыцці Рэспублікі Беларусь у 20-м годзе і за «экстрэмісцкія» матэрыялы».
Па якім менавіта артыкуле затрыманы Лазароўскі і што з ім цяпер — невядома. Як піша блізкі да сілавікоў тэлеграм-канал, ён »замест абанемента на матчы любімых каманд, атрымаў абанемент на 15 сутак у ІЧУ».
Асуджанага на 13 гадоў Паўла Белавуса будуць зноў судзіць
Фінансавы кансультант вярнуўся з-за мяжы. Яму пагражае да 12 гадоў за «заклікі да санкцыяў»
Вацлаў Арэшка ў калоніі амаль аслеп