У Мінскай вобласці затапіла дарогу і размыла абочыны
22.04.2024 / 09:13
Увечары 21 красавіка затапіла дарогу Р-28 каля вёскі Пасынкі Мядзельскага раёна. Ратавальнікі заняліся аднаўленчымі работамі, ДАІ арганізавала абʼезд, паведамляе МНС.
Шырыня дарожнага палатна на падтопленым участку дарогі — 6 метраў, вада размыла абочыны на 25 метраў.
На месцы падтаплення працавалі сем адзінак тэхнікі — падсыпалі ўчастак падтопленай дарогі.
Супрацоўнікі ДАІ арганізавалі абʼезд. У 23:10 у нядзелю рух быў адноўлены па адной паласе.
Працы на ўчастку будуць працягнуты і сёння.
Чаму ў Пінску так шмат змей на набярэжнай і адкуль з'явіліся гадзюкі на градках
Кадры выратавальнай аперацыі ката, які дрэйфаваў у зоне паводкі ля Арэнбурга
Узровень Прыпяці каля Петрыкава на 20 см перавышае небяспечную адзнаку