У Севастопалі ўкраінцы трапілі ракетай па «Камуне» — найстарэйшым вайсковым судне Расіі

Характар пашкоджанняў пакуль невядомы, але Украіна пераконвае, што карабель адназначна больш не здатны выконваць заданні.

21.04.2024 / 16:52

Раніцай 21 красавіка падчас удару па Севастопалі ўкраінская ракета трапіла ў выратавальнае судна «Камуна» часоў Расійскай імперыі.

Яго заклалі ў 1912-м пад назвай «Волхаў», а ў 1915 спусцілі на ваду.

«Камуна» была найстарэйшым суднам ВМФ Расіі і найстарэйшым суднам у свеце, якое выконвае баявыя задачы.

Наступствы ўдару трапілі на відэа.

«Ракета ўе*ала ў параход. Бачыш, гарыць». Украінцы ўдарылі ракетай па караблі ў бухце Севастопаля

Nashaniva.com