Сэкс на сметніку ў цэнтры Мінска скончыўся для пары замежнікаў крыміналкай
Падарунак на 8 Сакавіка ацанілі не ўсе.
20.04.2024 / 22:29
Фота носіць ілюстрацыйны характар. Фота: Наша Ніва
У Мінску будуць судзіць мужа і жонку, якія 8 сакавіка займаліся сэксам у цэнтры сталіцы. Пра гэта распавялі агенцтву «Мінск-Навіны» ў пракуратуры Цэнтральнага раёна.
Пара замежнікаў — узростам 39 і 48 гадоў — адзначала 8 Сакавіка ў кафэ на праспекце Пераможцаў. Калі ўстанова зачынілася, яны вырашылі заняцца сэксам каля смеццевых кантэйнераў за будынкам.
Аднак інтым пабачылі двое падлеткаў. Яны знялі незвычайную падзею на сметніку на відэа. Яно трапіла да супрацоўнікаў міліцыі, і праз некалькі дзён замежнікаў затрымалі. Супраць іх распачалі крымінальную справу за злоснае хуліганства (групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак і выказваюць відавочную непавагу да грамадства з выключным цынізмам).
Максімальнае пакаранне па артыкуле — шэсць гадоў пазбаўлення волі. Да суда муж і жонка знаходзяцца пад падпіскай аб нявыездзе.
«Давайце яшчэ гуляць у цэлак». Бондарава назвала Прыдыбайлу заднепрывадным лабістам палавых дэвіяцый
Расійскі вайсковец згвалціў уцякачку з Украіны. Яна нарадзіла дзіця і пакінула яго ў смеццевым баку
Мінкульт Беларусі аднёс да парнаграфіі дэманстрацыю нетрадыцыйных адносін