Як выглядалі беларускія чыноўнікі на суботніку
Лукашэнка сек дровы і ціснуў рукі жанчынам, Каранік і Караеў залівалі цэмент, а Галоўчанка наводзіў парадак у Капылі.
20.04.2024 / 17:36
На фота злева направа: кіраўнік апарату Савета Міністраў Канстанцін Бурак, віцэ-прэм'ер Пётр Пархомчык, кіраўнік Капыльскага райвыканкама Сяргей Пілішчык і прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка. Фота Мінскай праўды
Так выглядала дэлегацыя, на чале якой стаяў Раман Галоўчанка. Яны саджалі туі на могілках у Капыльскім раёне ў памяць пра мясцовых партызанаў. Лукашэнка саджаў дрэвы і сек дровы, а Рыгор Азаронак пайшоў на суботнік разам з Мікалаем Карпянковым ды дзецьмі з «патрыятычнага клубу».
Лукашэнка высадзіў алею ў Шклоўскім раёне, а пасля вырашыў пасекчы дровы. Фота БелТА
Наталля Качанава ў парку 40-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі ў цэнтры Мінску. Фота БелТА
Ігар Карпенка на Дзяржынскай гары. Фота «Мінскай праўды»
Віктар Хрэнін на суботніку. Фота: «Ваяр»
Уладзімір Каранік і Юрый Караеў на суботніку. Фота: «Пул 4 рэгіён»
Міністр унутраных справаў Іван Кубракоў паехаў на суботнік у Магілёўскую вобласць. Фота: mogilevnews.by
Суботнік Унутраных войскаў. У цэнтры — Мікалай Карпянкоў і Рыгор Азаронак. Фота з тэлеграм-канала Азаронка
Кіраўнік Мінгарвыканкава Уладзімір Кухараў. Скрыншот з тэлеграм-канала Мінгарвыканкама
Кіраўнік Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч. Фота: БелТА
Дэпутат і прапагандыст Вадзім Гігін. Фота: БелТА
Былы кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі, а цяпер — старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергеенка. Фота: БелТА
Міністр замежных справаў Сяргей Алейнік. Фота з тэлеграм-канала «Глас МІДа»
У цэнтры — сенатар Міхаіл Русы, крайні з правага боку — намеснік Качанавай Сяргей Хаменка. Фота: БелТА
Чытайце таксама:
На гомельскім заводзе бясплатна гарбаціцца на суботніку заклікалі Ленін і Сталін
Лукашэнка на суботніку саджае дрэвы
Улады вызначыліся з датай правядзення рэспубліканскага суботніка