Андрэй Дзмітрыеў: Пакуль не веру, што я на волі

Дзмітрыеў вельмі задаволены, што скончыўся ягоны тэрмін зняволення, адчувае сябе нармальна і «перадае прывітанне ўсім сябрам і знаёмым людзям, якія за яго перажывалі».

20.04.2024 / 14:19

Андрэй Дзмітрыеў у ліпені 2020 года каля ЦВК. Фота: Наша Ніва

20 красавіка з папраўчай калоніі № 3 пад Віцебскам выйшаў на волю былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі Андрэй Дзмітрыеў. Пра вызваленне Дзмітрыева Радыё Свабода паведаміў ягоны сябар, які цяпер знаходзіцца за мяжой.

 Андрэй Дзмітрыеў вельмі задаволены, што скончыўся ягоны тэрмін зняволення, адчувае сябе нармальна і «перадае прывітанне ўсім сябрам і знаёмым людзям, якія за яго перажывалі».

Ад каментароў Андрэй Дзмітрыеў пакуль адмаўляецца. Ён толькі сказаў, што «пакуль не верыць у тое, што ўжо на волі».

«Тыдзень дакладна ні з кім размаўляць не будзе, хоча прыйсці ў сябе. Пра апошнія месяцы ў калоніі распавядаў, што змяніў прафесію, замест ачысткі дратоў збіраў зэдлікі ды іншую простую мэблю. У вольны час чытаў, наведваў спартовую пляцоўку, пры магчымасці хадзіў у храм. Ні на што не скардзіўся», — распавёў сябар Дзмітрыева.

Палітык цалкам адбыў прызначаны яму тэрмін зняволення.

@nashaniva Упершышю пасля вызвалення з турмы Андрэй Дзмітрыеў выйшаў у эфір — з беларускамоўным вершам #беларусь #беларускаямова #верш #белорусы #нашаніва #беларусьновости ♬ оригинальный звук - Наша Ніва. Навіны

Сёння меркаваная дата вызвалення Андрэя Дзмітрыева. Ён адседзеў прысуджаныя яму паўтара года

«Нядаўна прабег 10 кіламетраў за 40 хвілін». Андрэй Дзмітрыеў працаваў у калоніі на ачыстцы дроту

Nashaniva.com