На вайне ва Украіне загінуў прапагандыст з расійскіх «Ізвестій»

Сямён Яромін загінуў у выніку атакі ўкраінскага FPV-дрона, паведаміла выданне.

19.04.2024 / 22:54

Сяргей Яромін. Фота: сацсеткі аўтара

«Ізвестія» паведамляюць, што ягоны апошні рэпартаж выйшаў два дні таму: журналіст распавёў пра тое, як вайскоўцы Узброеных сіл Расіі ўжываюць методыку па навучанні барацьбе з беспілотнікамі з выкарыстаннем драбавікоў.

Сямён Яромін быў на вайне з лютага 2022 года. Быў узнагароджаны медалём ордэна «За заслугі перад Айчынай» II ступені. Ëн быў адным з падпальшчыкаў гэтага канфлікту, які нароўні з іншымі прапагандыстамі раздзімаў у Расіі шавіністычную істэрыю.

Вось прыклад яго артыкулаў:

Выкрадзенага ў «ДНР» амерыканскага ваенкара Расэла Бэнтлі забілі

«Тыдзень сядзелі ў засадзе». Буданаў расказаў, як сёння ноччу збілі расійскі Ту-22

Часаў Яр. Чаму расіянам так важна захапіць гэты горад

Nashaniva.com