Уладзімір Зяленскі наведаў вайскоўцаў, якія абараняюць Часаў Яр

Фронт праходзіць за некалькі кіламетраў ад гарадской рысы.

19.04.2024 / 17:14

Фота: прэс-служба прэзідэнта Украіны

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас паездкі па Данецкай вобласці наведаў байцоў, якія абараняюць Часаў Яр, які лічыцца наступнай мэтай расійскай арміі.

Фронт праходзіць за некалькі кіламетраў ад гарадской рысы, сам населены пункт падвяргаецца пастаянным абстрэлам з боку УС РФ.

Часаў Яр размешчаны недалёка ад Бахмута, які расійскае войска змагло акупаваць летась. Зяленскі ўручыў медалі салдатам, якія абараняюць Часаў Яр.

Раней прэзідэнт Украіны наведаў параненых у бальніцы горада Славянск і праінспектаваў пашырэнне новых абарончых пазіцый.

Часаў Яр. Чаму расіянам так важна захапіць гэты горад

«Гэта ганьба для свету». Зяленскі раскрытыкаваў намер ЗША раздзяліць пытанне вайсковай дапамогі Ізраілю і Украіне

Зяленскі: У нас засталося 0 ракет, таму расіяне знішчылі Трыпольскую ЦЭС

Украіна плануе пачаць контрнаступ у 2025 годзе, калі «пратрымаецца» ў 2024 годзе

Зяленскі назваў прымітыўнымі ідэі Трампа аб здачы тэрыторый у абмен на спыненне вайны

Nashaniva.com