Зорцы «Што? Дзе? Калі?» Фёдару Шведаву прысудзілі 3,5 года хіміі. Ён ужо на волі
абноўлена
У Гродзенскім абласным судзе 19 красавіка агучылі прысуд 48-гадоваму Фёдару Шведаву. Яго абвінавацілі паводле арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання). Суддзя Віталь Кулеш прызначыў Фёдару тры з паловай гады абмежавання волі.
19.04.2024 / 18:03
Як паведамлялі прапагандысты, мужчына заданаціў 52 рублі 88 капеек ініцыятыве «Честные люди», ініцыятыве «Беларуская Рада культуры» — 26 рублёў 7 капеек і яшчэ 26 рублёў 20 капеек — фонду By_Help.
На судзе Шведаў віну прызнаў часткова.
Ён растлумачыў, што «не меў намеру даваць грашовыя сродкі экстрэмісцкім фармаванням, а грошы пераводзіў у дабрачынных мэтах для аказання дапамогі ў аплаце штрафаў, паслуг адвакатаў, медыкаментаў людзям, якія ўдзельнічалі ў пратэсных акцыях».
Суддзя Віталь Кулеш 19 красавіка прызнаў Шведава вінаватым і асудзіў яго да трох гадоў і шасці месяцаў хіміі з канфіскацыяй тэлефона.
Першапачаткова паведамлялася, што Шведаву прысудзілі калонію, але гэта была памылковая інфармацыя.
Шведава затрымалі 26 студзеня 2024 года. Мужчына ўтрымліваўся пад вартай у турме Гродна.
Сталі вядомыя падрабязнасці абвінавачання супраць зоркі беларускага «Што? Дзе? Калі?»
Зорку «Што? Дзе? Калі?» Фёдара Шведава судзяць за «фінансаванне экстрэмізму»