У Мінску прайшлі антытэрарыстычныя вучэнні ў гандлёвым цэнтры Palazzo
У вучэннях, якія адбыліся на тэрыторыі гандлёвага цэнтра Palazzo, задзейнічалі прадстаўнікоў розных службаў і падраздзяленняў органаў унутраных спраў, вайскоўцаў унутраных войскаў, паведамляе прэс-служба ведамства.
19.04.2024 / 07:57
Вучэбным сцэнарам прадугледжвалася рэагаванне на паведамленне аб безгаспадарнай сумцы з прадметам, падобным да выбуховага прыстасавання. Адпрацоўваліся дзеянні асабовага складу пры зʼяўленні ў ГЦ стралкоў з аўтаматычнай зброяй. Супрацоўнікі, па сцэнары, блакавалі небяспечную зону, арганізавалі аператыўную эвакуацыю грамадзян, абясшкодзілі і затрымалі злачынцаў.
Таксама былі правераныя дзеянні МНС, медыкаў, супрацоўнікаў аховы ГЦ пры ўзнікненні на абʼекце ўзгаранняў.
МУС прапануе ўвесці на буйныя гандлёвыя цэнтры, месцы масавага знаходжання людзей спецыяльныя пашпарты бяспекі і перадаць іх экстраным службам. Пры ўзнікненні надзвычайных здарэнняў супрацоўнікі МУС, МНС, Міністэрства аховы здароўя яшчэ да прыезду на месца змогуць разумець, колькі ў будынку ўваходаў/выхадаў, дзе ёсць шкляныя дзверы і іншыя нюансы. Адпаведна будзе арганізавана праца ў экстраных сітуацыях.
ЗША папярэджвалі Расію аб тэрарыстычным нападзе менавіта ў «Крокусе» — The Washington Post
Расійскі генерал лічыць, што тэрарыстамі ў «Крокусе» кіравалі заходнія спецслужбы праз ушытыя чыпы
На трох з чатырох аварыйных лесвіцах «Крокуса» падчас тэракта дзверы былі замкнёныя
Пяскова спыталі, чаму Пуцін не паехаў на места трагедыі ў «Крокусе»
Лукашэнка заявіў, што перадасць Пуціну звесткі аб «куратарах» тэракта ў «Крокусе»