У Стаўрапольскім краі РФ упаў стратэгічны бамбавальнік Ту-22

Губернатар Стаўрапольскага краю Уладзімір Уладзіміраў у тэлеграме паведаміў, што на тэрыторыі Чырвонагвардзейскай акругі ў полі ўпаў самалёт.

19.04.2024 / 07:39

«Паводле аператыўных звестак, разбурэнняў і ахвяр няма, лётчыкі катапультаваліся», — напісаў ён. 

Пазней ён дадаў, што знойдзены двое лётчыкаў з самалёта. «Яны жывыя, вязем у бальніцу. На месца здарэння выехалі ўсе службы», — напісаў ён. 

У сеціве зʼявілася відэа меркаванага падзення самалёта, аднак яго сапраўднасць не пацверджаная.

Пазней Мінабароны РФ паведаміла, што Ту-22М3 ВКС Расіі пацярпеў крушэнне «пасля выканання баявой задачы пры вяртанні на аэрадром базавання». Лётчыкі катапультаваліся, 3 члены экіпажа эвакуіраваны групай пошуку і ратавання, ідзе пошук аднаго лётчыка.

Ту-22М3 — звышгукавы ракетаносец-бамбавальнік, адзін з самых засакрэчаных авіяцыйных праектаў СССР часоў «халоднай вайны».

Nashaniva.com