Мельянец змог выехаць з Беларусі разам з жонкай і 7 дзецьмі

Сяргій Мельянец змог выехаць з Беларусі разам з жонкай і 7 дзецьмі. Пра гэта ён напісаў у фэйсбуку. Гэтай вясной хрысціянскі прапаведнік правёў 25 сутак на Акрэсціна.

18.04.2024 / 22:15

 Сяргій Мельянец з сынамі, 2023 год. Фота: melsergiy / Facebook

«Раней, на пытанне «Як справы?» адказваў «Яшчэ жывы, яшчэ на волі». Цяпер сітуацыя змянілася — я ўжо на волі. Здарыўся цуд — з малітвамі родных і сяброў мяне выпусцілі з турмы на Акрэсціна, дзе правёў 25 сутак. Прыйшлося тэрмінова зʼязджаць з краіны», — напісаў ён. 

Сяргій Мельянец просіць у тых, у каго ёсць магчымасць, дапамагчы яго сямʼі, якая апынулася на чужыне.

Пратэстанцкі прапаведнік Сергій Мельянец з'ехаў з Беларусі пасля 25 сутак арышту

Прапаведніка Мельянца арыштавалі яшчэ на 12 сутак 

Беларус сядзеў на «хіміі», а яго асудзілі на 15 сутак

Nashaniva.com