Маладога біёлага судзяць за фінансаванне «экстрэмізму»
Працэс над Валерыем Залівакам пачаўся сёння ў Мінскім гарадскім судзе.
18.04.2024 / 17:13
Валерый Залівака. Фота з ягонай старонкі Укантакце
Валерыю Заліваку 32 гады. Ён мінчук. Вучыўся на біялагічным факультэце БДУ, пісаў дыплом пра жукоў-лістаедаў. Таксама мужчына захапляецца фантастыкай і Sci-Fi, малюе на камп'ютары і любіць музыку ў стылі метал.
Невядома, калі яго затрымалі, але анлайн у сацсетках у апошні раз Валерый быў напрыканцы студзеня.
Суд над ім пачаўся сёння. Заліваку абвінавачваюць па двух артыкулах — 361-2 КК РБ («Фінансаванне экстрэмісцкага фарміравання») і ч. 1 арт. 361-2 КК РБ («Фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці»). Яму пагражае да пяці гадоў калоніі.
Чытайце таксама:
Каго садзяць за данаты, а каму дазваляюць адкупіцца. Вось якая логіка
67-гадовая беларуска вярнулася са Швецыі. Цяпер ёй пагражае да дзесяці гадоў турмы
Беларускамоўнага айцішніка з EPAM асудзілі на драконаўскі тэрмін за данаты